Краязнаўчыя знаходкі на аэрафотаздымках Маладзечна часоў Другой сусветнай вайны
Нядаўна нарэшце атрымаў з нацыянальнага архіва ЗША копіі некалькі аэрафотаздымкаў горада, зробленых немцамі ў 1942 і 1944 гадах. Заказ быў аформлены напрыканцы 2019 года, але з-за сітуацыі з каронавірусам у свеце, здымкаў прыйшлося чакаць амаль два гады. Даведка. Вялікі архіў з фотаплёнкамі, зробленымі нямецкімі самалётамі-разведчыкамі ў часы Другой Сусветнай вайны, пасля перамогі ў 1945 годзе апынуўся ў амерыканскай зоне акупацыі Германіі і адтуль быў перапраўлены ў ЗША. Доўгі час плёнкі мелі грыф сакрэтнасці – амерыканскія ваенныя самі карысталіся нямецкімі здымкамі тэрыторыі СССР у мэтах разведкі. Але ў 1990-я гады фотаздымкі…
Read More