Было і стала: раённы дом культуры
Вось што адбылося з будынкам раённага дома культуры за дзесяцігоддзі закінутасці і запусцення:
Жартую, канешне 🙂
На фота два розных будынкі, узведзеныя паводле аднаго тыповага праекта 1950-х. Такіх дамоў культуры (да нашага часу некаторыя з іх маглі памяняць прызначэнне) на тэрыторыі Беларусі і іншых краін былога СССР пабудавана не адзін дзесятак. Знайшоў на форуме сайта «Глобус Беларусі» калаж, які зрабіў адзін карыстальнік з нікам Pawel прысвечаны як раз беларускім варыяцыям на тэму гэтага тыповага праекта:
Гарады паводле парадку:
Ашмяны, Рудзенск, Ліозна, Чэрвень,
Лагойск, Чашнікі, Стоўбцы, Міёры,
Віцебск, Копыль, Лоеў, Маладзечна,
Парычы, Клічаў, Ваўкавыск, Масты,
Хойнікі, Пінск, Чэхі
Першае фота з майго паста зроблена ў Маладзечна, гэта наш лялечны тэатр «Батлейка», што на вуліцы Я.Драздовіча. Закінуты дом культуры знаходзіцца ў вёсцы Чэхі, Астравецкага раёну, праз якую мы праязджалі ўвосень мінулага года:
Былы дом культуры некалі буйнога мясцовага калгаса з кожным годам разбураецца больш і больш:
А насупраць дома культуры адчыняецца від на сучасную «будоўлю века», пра якую, я думаю, вы ў курсе 🙂