Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная 

Нямецкі рарытэт на чыгуначнай станцыі Маладзечна

На чыгуначнай станцыі Маладзечна сярод пуцей у далечыні ад перонаў стаіць металічны слуп, які мне ўдалося засняць з вакна электрычкі:

Гэта не проста слуп, а старая водазаборная калонка, якая выкарыстоўвалася для запаўнення вадой катлоў паравозаў:

Натуральна, што ў наш час выкарыстоўванне калонкі не актуальнае. Пэўна таму чыгуначнікі прыладзілі на вяршыні калонкі светлавы сігнальны ліхтар, зрэшты, і той ужо не выкарыстоўваецца, бо драты да яго абарваныя:

На калонцы можна разледзець надпіс на нямецкай мове «Krause werk / Neusalz (Oder)» — Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры (цяпер горад Нова Суль у складзе Польшчы). Хутчэй за ўсё калонка патрапіла на станцыю ўжо пасля вайны ў якасці рэпарацыі з Германіі, але можа быць і так, што яна была ўсталявана самімі немцамі падчас акупацыі, бо яны таксама актыўна выкарыстоўвалі станцыю Маладзечна, як буйны чыгуначны вузел і нават рамантавалі тут паравозы:

Надпіс "Krause werk / Neusalz (Oder)" - Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры
Надпіс «Krause werk / Neusalz (Oder)» — Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры

Падобныя артыкулы

2 Thoughts to “Нямецкі рарытэт на чыгуначнай станцыі Маладзечна”

  1. Ліс Аляксей

    Ну вось, некалькі цікавых цаглінак з надпісам на вежы, а цяпер вось і гэты «сімафор», можна ўжо наладжваць мапу для гістарычнага маршрута па месцах якія пад нагамі, але аб якіх ніхто нічога не ведаў.

    1. Уладзімір Садоўскі

      я на экскурсіях па Гелянова якія ладжу ў межах Фэста экскурсаводаў заўжды тыя цэглы паказваю (гэта звычайна фінальны акорд экскурсіі)

Добавить комментарий для Ліс Аляксей Отменить ответ