Архітэктура Горад Карты Маладзечанская вобласць 

Генплан-1947: якім мог быць горад Маладзечна

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе быў перагледжаны адміністратыўны падзел рэспублікі. Адным з вынікаў гэтага перагляду стаў перанос цэнтра Вілейскай вобласці БССР у Маладзечна з наступным перайменаваннем вобласці ў Маладзечанскую. Новы абласны статус горада патрабаваў буйных пераўтварэнняў, і ўжо ў 1946 годзе была пачата работа над першым пасляваенным генеральным планам Маладзечна, які павінны быў абазначыць шляхі развіцця горада на дзесяцігоддзі наперад. Праект распрацоўваўся Беларускім дзяржаўным праектным інстытутам. За архітэктурна-планіровачныя рашэнні генплана адказваў архітэктар Хегай А.Ч., тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне распрацоўваў інжынер-эканаміст Мерло А.С., да работ гэтак жа быў прыцягнуты член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры…

Read More
Архітэктура Асобы Горад За польскім часам 

Дом архітэктара Лісецкага на вул.Таўлая

З 1921 па 1939 гады Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Для новай польскай дзяржавы беларускія землі з самага пачатку былі праблемнай тэрыторыяй: разбураная вайной інфраструктура, нелаяльнае насельніцтва, мяжа з Савецкім Саюзам, з якім у Польскай Рэспублікі былі напружаныя адносіны. Але адмаўляцца ад «крэсаў усходніх» палякі не спяшаліся. Ужо напачатку 20-х гадоў Польшча прынялася рэалізоўваць план асіміляцыі ўсходніх земляў, у якім архітэктура грала не апошнюю ролю. Палякі актыўна будавалі адміністрацыйныя будынкі: староствы, управы, паштовыя і банкаўскія аддзяленні. Узводзілі польскія школы і гімназіі. Але самую пільную ўвагу польскія ўлады…

Read More