Студэнты Маладзечанскага настаўніцкага інстытута на фота 1953-1955 гадоў
Нядаўна на інтэрнэт-аўкцыёне я набыў некалькі фотаздымкаў меркавана зробленых студэнтамі Маладзечнанскага настаўніцкага інстытута, які існаваў у горадзе ў 1947-1955 гадах. На некаторых здымках ёсць пазнакі аб тым, што яны зроблены ў 1953 і ў 1955 гадах. Не ўсе здымкі зроблены ў Маладзена, ёсць серыя кадраў з Баранавіч, сам набор здымкаў быў дасланы з Ваўкавыска.
Інстытут размяшчаўся ў будынку з сучасным адрасам вул.Віленская №56А. Гэты дом даваенны і мае альбо польскае, альбо савецкае паходжанне (магчыма пабудаваны ў 1939-41 гадах). У пасляваенныя гады там размсціўся настаўніцкі інстытут, пасля скасавання інстытута ў будынку размясціўся гарадскі дом піянераў, зараз там знаходзіцца крама будаўнічых матэр’ялаў.
Наступная група здымкаў, зробленая у ліпені 1953 года, меркавана ўся знята ў Баранавічах, бо 3 здымкі падпісаны гэтым горадам.