Аэрафота Было/Стала Гісторыя транспарта Горад Другая Сусветная Маладзечанская вобласць 

Зніклыя чыгуначныя лініі Маладзечна

Зніклая чыгуначная лінія часоў ВАВ

Калі параўнаць два нямецкія аэрафотаздымкі Маладзечна за 26.06.1941 і за 14.10.1944, то можна пабачыць адно грунтоўнае адрозненне паміж імі (апроч, канешне, слядоў разбурэнняў) — наяўнасць лініі чыгункі, што цягнецца праз сучасны цэнтр горада ў 1944-м годзе і якая адсутнічае ў 1941-м.

Вось чыгунка на аэрафотаздымку. Яна пазначана па нямецку як «neues Verbindungsgleis» (што, калі верыць гугл-перакладчыку, азначае «новая злучальная лінія»):

Neues Verbindungsgleis

Як бачна, на здымку 1941-га года (які, на жаль, ахоплівае не ўвесь горад) ніякай лініі праз сучасную Цэнтральную плошчу Маладзечна няма:

Я перанес гэтую лінію на сучасны здымак гугла:

Лінія на сучасным здымку

І на мапу г.Маладзечна:

Лінія на сучаснай мапе горада

Пра чыгуначную лінію, што праходзіла праз цэнтр я даведаўся раней, чым пабачыў нямецкія аэрафотаздымкі, з артыкулу пра геадэзіста Анатоля Талкачова, які працаваў у Маладзечна з 1952 года. Ён мімаходзь узгадвае: «[на планах 1950-х гадоў] праз Цэнтральную плошчу ішла стратэгічная чыгунка – на выпадак вайны.»

Як бачым, стары геадэзіст трохі памыліўся — чыгунка была створана не на выпадак вайны, а непасрэдна падчас вайны. Да таго ж, гэтую нібыта «стратэгічную» чыгунку разабралі ў канцы 1950-х, падчас забудовы сучаснага цэнтра горада з аблвыканкамам/палітэхнікумам.
Застаецца пытанне, кім тады была створана гэтая чыгунка? Тут могуць быць толькі две версіі:
а) лінія пабудавана немцамі за часы акупацыі ў 1941-1944гг, як рэзэрвовая галіна чыгункі для дастаўкі грузаў на фронт у выпадку знішчэння асноўных шляхоў;
б) пабудавана саветамі за тры з невялікім месяцы пасля вызвалення горада (здымак, нагадаю, зроблены 14.10.1944) каб абысці разбураную бамбёжкамі станцыю.
Надпіс «neues Verbindungsgleis» на аэрафотаздымку можа азначаць, што правільная другая версія.

Апроч самой чыгуначнай лініі, за перыяд 1941-1944 гадоў у раёне Бухаўшчына з’явіўся чыгуначны разваротны трохкутнік:

Здымак 1941 года
Здымак 1941 года
Здымак 1944 года
Здымак 1944 года

І сучасны гуглздымак, дзе бачна, што левая паўакружнасць чыгуначнай лініі захавалася да нашых дзён і ў раёне яе перасячэння з сучаснай вул.Лібава-Роменскай яшчэ можна разглядзець сляды засыпанага пераезду:

Вось як гэтае месца выглядае на фотаздымку:

Акрамя гэтага вузла, я прайшоўся з фоцікам уздоўж ўсёй былой лініі, каб пабачыць магчымыя сляды насыпу ці нечага падобнага. Але і без пешай прагулкі на сучасным аэраздымку і на мапе бачна, што былая чыгунка трохі паўплывала на аблічча горада.

Вось, напрыклад, дамы на вул. Галіцкага стаяць строга паралельна былой чыгунцы, хаця ніякага насыпу там даўно няма:

Праўда, на тэрыторыі бліжэйшага дзіцячага садка па лініі прысутнічае нейкае ўзвышша, але не факт, што яно штучнае:

Дарожка, што вядзе ад вул.Буйніцкага да Палаца культуры, таксама ідзе паралельна зніклай чыгунцы:

Гэтае месца на здымку
Гэтае месца на здымку

Каля піўзавода тая ж карціна — транспартны праезд паўтарае шлях чыгункі:

Дарэчы, у месцы дзе гэты праезд упіраецца ў існуючую лінію чыгункі, я пабачыў тры ў рад пірамідальныя штукі з бетона:

Магчыма, яны неяк звязаны са зніклай чыгункай:

Самае ж цікавае, што яшчэ нейкіх 60 год таму гэтая чыгунка праходзіла наскрозь праз Цэнтральную плошчу, а цяпер нават цяжка ўявіць, што тут калісьці быў насып:

Дапаўненне. Знайшоў у фотаальбоме суполки «Типичное Молодечно» две фоткі Цэнтральнай плошчы сярэдзіны 1950-х, калі на ёй актыўна вялося будаўніцтва новага цэнтра абласнога горада.

Чыгунка на фотках — гэта чорная пласа з невялікім насыпам на пярэднім плане:

На гэтым здымку можна разабраць шпалы:

Але гэта яшчэ не ўсё.

Зніклая чыгуначная лінія савецкіх часоў

Аказваецца, пэўны час пасля вайны каля Маладзечна існавала галіна чыгункі, якая злучала мінскую лінію з гродзенскай, без захода на станцыю Маладзечна — так званы абыход ст.Маладзечна. Першы з’езд быў у раёне Селівонаўкі, другі ў раёне Цюрлей і Рагаз.

На касмічных здымках можна пабачыць добра захаваны насып гэтай лініі:

Насып лініі
Насып лініі
Той жа здымак, толькі насып абведзены чырвоным

На планах генштаба 1980-х гадоў гэтая лінія не паказана. Не ведаю, ці з-за таго, што яна была сакрэтнай, ці з-за таго, што яе ўжо ў той час разабралі:

Цікава тое, што калі бы гэты абыход існаваў дагэтуль то вакол Маладзечна утварылася б кальцавая чыгуначная лінія:

У мяне ёсць думка, як-небудзь прайсціся па гэтаму насыпу і зафотаць якія-небудзь цікавосткі, калі яны канешне там будуць. Дарэчы сам насып добра бачны па правым баку, калі ехаць на электрычцы з Селівонаўкі ў Крыніцу, да таго ж рэшткі насыпу праходзяць праз вёску Раеўшчына, дзе я калісці рабіў рэканструкцыю электрычных ліній 🙂

Зніклае злучэнне полацкай і мінскай чыгуначных ліній

Дзякуй Кастусю Шыталю, што нагадаў.
Акрамя мінска-гродзенскага аб’езда Маладзечна, пасля вайны амаль у цэнтры горада існавала яшчэ злучэнне чыгунак полацкага і мінскага накірункаў без заезда на станцыю Маладзечна.

Гэтае злучэнне добра бачнае на мапе генштаба 1980-х (пазначана стрэлкай):

Мапа генштаба 1980-х

Наколькі мне вядома, як раз у 1980-я гэтае злучэнне і сталі разбіраць. Цяпер на месцы былога аб’езда застаўся насып і два пуцеправоды над рэчкамі.

Гэтае месца на сучаснай мапе гугла
Гэтае месца на сучаснай мапе гугла
Белай лініяй паказана месца, дзе праходзіла чыгунка
Белай лініяй паказана месца, дзе праходзіла чыгунка

У месцах дзе лінія перасякала русла адной з безназоўных рэчак Маладзечна (пра якія я пісаў раней тут) былі ўзведзены пуцеправоды, якія захаваліся да нашых дзён.

Першы

На ім можна пабачыць рэшткі шпалаў:

Другі пуцеправод разрывае насып:

Другі пуцеправод

Фота зробленае паміж двума насыпамі: злева існуючы шлях на Полацк, справа — разабраны аб’езд Мінск-Полацк:

Падобныя артыкулы

Leave a Comment