Маладзечанскі «польскі домік» на карціне 1956 года
Маладзечна на карціне 1956 года мастака Леаніда Дударэнкі. У «кадр» трапіў вялікі даваенны жылы дом, пабудаваны паводле праекта архітэктара Юліяна Лісецкага для адміністрацыі Маладзечанскага павету ў канцы 1920-х гадоў. Я пра яго пісаў у вялікім матэр’яле па польскаму ведамаснаму жытлу у Маладзечна. Будынак гэты захаваўся (у адрозненні ад невялікіх пабудоў з левай часцы карціны) і знаходзіцца зараз недалёка ад маладзечанскага аўтавакзала, якога ў 1956-м яшчэ не было на гэтым месцы (аўтавакзал перамесціцца сюды з плошчы Старое Места ў 1969 годзе). Прыкладная геалакацыя мальберта мастака на аэрафотаздымку часоў вайны і на…
Read More