Горад Маладзечанская вобласць Сямейныя фотаальбомы 

Студэнты Маладзечанскага настаўніцкага інстытута на фота 1953-1955 гадоў

Нядаўна на інтэрнэт-аўкцыёне я набыў некалькі фотаздымкаў меркавана зробленых студэнтамі Маладзечнанскага настаўніцкага інстытута, які існаваў у горадзе ў 1947-1955 гадах. На некаторых здымках ёсць пазнакі аб тым, што яны зроблены ў 1953 і ў 1955 гадах. Не ўсе здымкі зроблены ў Маладзена, ёсць серыя кадраў з Баранавіч, сам набор здымкаў быў дасланы з Ваўкавыска.

01. Група студэнтаў на ганку настаўніцкага інстытута.

Інстытут размяшчаўся ў будынку з сучасным адрасам вул.Віленская №56А. Гэты дом даваенны і мае альбо польскае, альбо савецкае паходжанне (магчыма пабудаваны ў 1939-41 гадах). У пасляваенныя гады там размсціўся настаўніцкі інстытут, пасля скасавання інстытута ў будынку размясціўся гарадскі дом піянераў, зараз там знаходзіцца крама будаўнічых матэр’ялаў.

02. Будынак настаўніцкага інстытуту ў 1955 годзе.
03. Гарадскі дом піянераў на фота 1959 года.
04. Сучасны стан будынка (фота Вадзіма Заміроўскага).
05. Заняткі ў інстытуце — ліпень 1955.
06. Студэнты меркавана ў двары інстытута.
07. Меркавана гэта таксама двор інстытута.
08. Група студэнтаў на прыродзе.

Наступная група здымкаў, зробленая у ліпені 1953 года, меркавана ўся знята ў Баранавічах, бо 3 здымкі падпісаны гэтым горадам.

09. Група студэнтаў у Баранавічах.

 

10. Будынак сучаснай музычнай школы ў Баранавічах (вызначыць гэта удалося дзякуючы Рамуальду Жабіку стваральніку баранавіцкага краязнаўчага сайта 1871.by).
11. Група студэнтаў на беразі невядомай рачулкі.
12. Група студэнтаў на невядомым полі.
13. Група студэнтаў у Баранавічах.

Падобныя артыкулы

Leave a Comment