Архитектура История Фотографии 

Драўляны кінатэатр «Камсамолец»

Пра існаванне кінатэатра «Камсамолец» ў Маладзечна я да 2020 года нават ня ведаў. Але на пачатку года маладзечанскі краязнаўца Валеры Трацяк расказаў пра пажар у тым кінатэатры, а затым фатограф Яўген Стэльмах алічбаваў плёнкі Трацяка, на якіх і быў засняты той пажар. Я дадаткова пашукаў у сваіх архівах і аказалася, што пра кінатэатр можна сказаць трохі больш інфармацыі чым тое, што ён быў і што ён згарэў. Адлікам гісторыі кінатэатра можна, бадай, што лічыць генеральны план разбудовы абласнога горада Маладзечна, складзены ў 1947 годзе. На ім у раёне вуліц Савецкай…

Read More
История Фотографии 

Застаўся толькі адзін: пералік усіх помнікаў Леніну, што былі ў Маладзечне

Гісторыю з помнікамі Леніну ў Маладзечна можна апісаць слоганам да знакамітага серыяла «Горац» — «У канцы павінны застацца толькі адзін!». Так і адбылося, з усіх статуй правадыру, што знаходзіліся ў горадзе, да нашага часу засталася толькі адна, тая што на Цэнтральнай плошчы. З гэтага Леніна і пачнем расказ: Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы тады яшчэ абласнога цэнтра Маладзечна ўсталявалі і святочна адчынілі 5 лістапада 1958 года. Момант адкрыцця манумента захаваўся на кадрах кінахронікі: Бронзавая скульптура аўтарства народнага мастака БССР Заіра Азгура была ўсталяваная на высокім п’едэстале, абліцаваным чорным мармурам. Помнік…

Read More
История Фотографии 

Маладзечна на паштоўках 1988 года

У часы святкавання 600 годдзя горада Маладзечна, што адбывалася ў 1988 годзе, былі выпушчаны фотаальбом (пра які мы пісалі раней — спасылка тут) і таксама набор паштовак з відамі горада. Гэтыя здымкі, зробленыя фатографам Л.М.Макядонскім, размяшчаем на сайце molodechno.net.

Read More
История Фотографии 

Маладзечна часоў вобласці на фотаздымках 1950-х

Сёння 20 студзеня 2020 года спаўняецца роўна 60 год з дня калі ў 1960-м годзе была скасаваная Маладзечанская вобласць. Наш горад праіснаваў у статусе абласнога цэнтра без малага 14 год і за гэты час кардынальна змяніў сваё аблічча — з непрыкметнага мястэчка ператварыўся ў сапраўдны Горад Сонца.  

Read More
Фотографии 

Падборка фотак — 2016

Калісьці я рабіў падборку фотак Мінска, а цяпер вырашыў глянуць, што ж у мяне ёсць з неапублікаваных фотак Маладзечна. Аказалася, што даволі шмат фотак. Пачну з цэнтра — від на Цэнтральную плошчу з парка скрозь арку: Парачка гламурных фотанек самога парку. Ах, лета-лета, дзе жа ж ты дзе… Маладзечанскі «Брадвей». Брацік jakubik_by‘я напісаў артыкул пра пешаходныя вуліцы ў беларускіх гарадах з гэтай маёй фоткай у якасці ілюстрацыі: А гэта ўчастак пешаходнай вуліцы, падоўжанай да вакзала перад дажынкамі: Рэшткі вёскі Бухаўшчына сярод шматпавярховай забудовы. Дарэчы, недзе тут праходзіла абыходная галіна чыгункі…

Read More
История Фотографии 

Нямецкі рарытэт на чыгуначнай станцыі Маладзечна

На чыгуначнай станцыі Маладзечна сярод пуцей у далечыні ад перонаў стаіць металічны слуп, які мне ўдалося засняць з вакна электрычкі: Гэта не проста слуп, а старая водазаборная калонка, якая выкарыстоўвалася для запаўнення вадой катлоў паравозаў: Натуральна, што ў наш час выкарыстоўванне калонкі не актуальнае. Пэўна таму чыгуначнікі прыладзілі на вяршыні калонкі светлавы сігнальны ліхтар, зрэшты, і той ужо не выкарыстоўваецца, бо драты да яго абарваныя: На калонцы можна разледзець надпіс на нямецкай мове «Krause werk / Neusalz (Oder)» — Фабрыка Краўзе / Ноэзальц на Одэры (цяпер горад Нова Суль у…

Read More
Архитектура История Фотографии 

Міжваенныя казіно ў Маладзечна

Гэты артыкул быў напісаны для kresy_arch Даўно вядома, што ў будынку цяперашняга Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечна за часамі польскага вайсковага гарнізона ў Гелянова размяшчалася афіцэрскае казіно. Сёння я натыкнуўся на больш дасканалую інфармацыю пра гэты дом. Высветлілася, што гэта было не афіцэрскае казіно, а падафіцэрскае (падафіцэры — малодшыя чыны ў міжваенным Войску Польскім, кшталту цяперашніх сяржантаў ці прапаршчыкаў). У польскім міжваенным ілюстраваным зборніку «Вайсковае будаўніцтва 1918-1935» (польск. «Budownictwo wojskowe 1918-1935») абнаружыліся новыя, дагэтуль небачаныя мной, здымкі гэтага будынка: Параўнайце з сучасным падобным ракурсам — будынак былога казіно, як…

Read More
Архитектура История Фотографии 

Карусель в парке Победы, 1970 год

На фотографиях из архива Романа Хотяловича обнаружились изображения карусели, которая появилась в молодечненском парке Победы после войны. На фотографиях можно видеть её состояние на момент лета 1970 года. Вскоре старые карусели снесут и заменят новыми атракционами, часть из которых сохранится до наших дней. Фото из архива оцифрованы и обработаны фотографом Евгением Стельмахом.

Read More
Архитектура История Фотографии 

Было і стала: раённы дом культуры

Вось што адбылося з будынкам раённага дома культуры за дзесяцігоддзі закінутасці і запусцення: Жартую, канешне 🙂 На фота два розных будынкі, узведзеныя паводле аднаго тыповага праекта 1950-х. Такіх дамоў культуры (да нашага часу некаторыя з іх маглі памяняць прызначэнне) на тэрыторыі Беларусі і іншых краін былога СССР пабудавана не адзін дзесятак. Знайшоў на форуме сайта «Глобус Беларусі» калаж, які зрабіў адзін карыстальнік з нікам Pawel прысвечаны як раз беларускім варыяцыям на тэму гэтага тыповага праекта: Гарады паводле парадку: Ашмяны, Рудзенск, Ліозна, Чэрвень, Лагойск, Чашнікі, Стоўбцы, Міёры, Віцебск, Копыль, Лоеў, Маладзечна,…

Read More
Архитектура Гид История Фотографии 

Раён Гелянова: забудова 1950-х

Першая хваля масавага тыповага будаўніцтва жылых дамоў пракацілася па СССР пасля вайны на пачатку 1950-х гадоў. Пэўныя спробы тыповага будаўніцтва ажыццяўляліся ў Савецкім Саюзе і да вайны, можна узгадаць тыя ж ДАСы — дамы афіцэрскага састава, аднолькавыя чатырохпавярховікі канца 1930-х можна пабачыць і ў Мінску, і ў Гомелі, і ў Віцебску. Але такое будаўніцтва не мела масавага характару, і жыллё тое прызначалася з большага толькі для ваенных. У 1950-я ж вялікі калектыў архітэктараў з розных саюзных рэспублік стварыў вялікі каталог тыповых праектаў будынкаў грамадскага прызначэння: ад аднапавярховых індывідуальных дамоў, да…

Read More