Архитектура Гид История Фотографии 

Трыумфальная арка ў Маладзечне, 30 фота

Спачатку невялікая гістарычная даведка пра арку. У 1929 годзе мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада. Адміністрацыйныя межы паселішча былі пашыраны і ў іх увайшла ў тым ліку і тэрыторыя фальварка Гелянова, дзе з 1922 года месціўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. У тым жа годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзена трыумфальная арка, прысвечаная тагачаснаму кіраўніку Другой Рэчы Паспалітай Юзафу Пілсудскаму. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка. Полк быў створаны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл «Самаабароны Літвы і…

Read More
Гид История Фотографии 

Дзе да вайны ў Маладзечне знаходзіўся чыгуначны шпіталь?

Дзякуючы фэйсбук-суполцы Mołodeczański Kraj, здаецца, ўдалося вызначыць прызначэнне аднаго вялікага будынка ў Залінейным раёне Маладзечна ў раёне цяперашняй вуліцы Садовай, які добра бачны на нямецкіх аэрафота 1940-х гадоў і ад якога на сёння не засталося нічога: Згодна з апісаннем, дадзеным ў артыкуле пра маладзечанскае адзяленне Чыгуначнай вайсковай падрыхтоўкі (па-польску PKW — арганізацыя вайсковай падрыхтоўкі чыгуначнікаў, аналаг савецкага ДОСААФ) ад 1937 года, яно размяшчаўся ў будынку былога яшчэ дарэвалюцыйнага чыгуначнага шпіталя. Побач з будынкам размяшчаўся парк, а недалёка знаходзіўся стадыён для заняткаў фізкультурай чальцоў арганізацыі. На аэрафотаздымку 1941 года ўсе гэтыя…

Read More
Гид История 

Маладзечна — горад без вуліцы Леніна

У перыяд 1991-1994 старшынёй Маладзечанскага гарвыканкама быў Генадзь Карпенка. За гэты час наш горад амаль пазбавіўся саветскіх назваў вуліц. Маладзечна — адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе цэнтральная вуліца не мае назву Савецкай ці Леніна, а названа ў гонар сярэднявечнага шляху з Менска ў Вільню, які праходзіў праз горад — Вялікі Гасцінец. Вось кароткі спіс перайменаванняў, надрукаваны ў раённай газеце ў 1994 годзе:

Read More
Архитектура Гид История Фотографии 

Раён Гелянова: забудова 1950-х

Першая хваля масавага тыповага будаўніцтва жылых дамоў пракацілася па СССР пасля вайны на пачатку 1950-х гадоў. Пэўныя спробы тыповага будаўніцтва ажыццяўляліся ў Савецкім Саюзе і да вайны, можна узгадаць тыя ж ДАСы — дамы афіцэрскага састава, аднолькавыя чатырохпавярховікі канца 1930-х можна пабачыць і ў Мінску, і ў Гомелі, і ў Віцебску. Але такое будаўніцтва не мела масавага характару, і жыллё тое прызначалася з большага толькі для ваенных. У 1950-я ж вялікі калектыў архітэктараў з розных саюзных рэспублік стварыў вялікі каталог тыповых праектаў будынкаў грамадскага прызначэння: ад аднапавярховых індывідуальных дамоў, да…

Read More