История Карты 

Маладзечна на карце 1800 года

На сайце Гістарычныя мапы Беларусі размешчаны скан Планаў генеральнага межавання Вілейскага павета Мінскай губерні 1800 года. Маладзечна ў той час было мястэчкам у складзе Вілейскага павета і трапіла на гэтую карту разам з навакольнымі вёскамі, якія ў наш час ужо вайшлі ў склад горада: Бухаўшчына, Вялікае Сяло, фальварак Гелянова. Але ёсць сярод назваў і незнаёмыя вёскі якія альбо таксама ўжо ўвайшлі ў склад горада, альбо зніклі, альбо былі нанесены картографам памылкова: Распшчызна, Харомшчына (абедзве прыкладна ў раёне 6-га мікрараёна), Саколіца (паміж Насілавам і Маладзечнам). Таксама цікава пабачыць на карце трохі…

Read More
История Карты 

Як вырасла Маладзечна за 170 гадоў

Cучасныя межы горада накладзены на мапу сярэдзіны ХІХ ст. (так званую мапу Тэнера). Бачна, што ў той час нават Лебедзева было большым мястэчкам чым Маладзена, але чыгунка, якая прайшла праз Маладзечна спачатку ў 1873 годзе, а затым у 1905, робіць цуды і пераўтварае учорашнія вёскі ў 100-тысячныя гарады. З гэтай мапы бачна, што за паўстагоддзя ў межы горада Маладзечна увайшлі вёскі Бухаўшчына і Вялікае Сяло, а таксама фальварак Гелянова і панскі двор, што месціўся напрыканцы вуліцы Замкавай там дзе зараз знаходзіцца кантора лясгаса.

Read More
История Карты 

Як вырасла Маладзечна за 80 гадоў

Тое, як вырас горад за амаль стагоддзе, можна пабачыць, калі накласці сучасныя межы горада (стан прыкладна 2014 году) на мапу мясцовасці міжваеннага часу, а дакладней польскую вайсковую тапаграфічную мапу 1934 года (па кліку мапа ў вельмі вялікім адрозненні вагой 9МБ): За гэтыя гады у межы горада ўвайшло некалькі вёсак і малых населеных пунктаў. Першае вялікае узбуйненне здарылася ў 1929 годзе калі мястэчку Маладзечна быў дадзены статус горада, да якога былі далучаны вёска Бухаўшчына, вёска і фальварак Новая Бухаўшчына, фальварак Маладзечна, фальварак і засценак Гелянова, калонія Завань і засценак Цівідаўка (на…

Read More